ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

“Vos estis lux mundi”: Папа ўводзіць стан прававой дакладнасці

Францішак увёў стан прававой дакладнасці. Пасля абвяшчэння motu proprio “Vos estis lux mundi”, адказныя касцёльныя асобы дакладна ведаюць пра сваю адказнасць у выпадках злоўжыванняў.

Біскупы, святары і манахі таксама могуць быць упэўнены, што калі не выканаюць сваіх абавязкаў, панясуць прававыя наступствы. Так пракаментаваў новыя стандарты, якія ўвойдуць у сілу 1 чэрвеня 2019 г., адзін з вядучых кананістаў кс. Патрык Валдрыні.

Прафесар рымскага Латэранскага ўніверсітэта заўважыў, што цяперашняя фармулёўка Кананічнага Права прадугледжвае судовы пераслед асоб, якія здзейнілі сексуальнае злоўжыванне, аднак, з’яўляецца даволі расплывістай. Motu proprio здымае любыя сумневы, тлумачыць, што злачынства патрабуе неадкладных дзеянняў, а таксама ўводзіць прававое, а не толькі маральнае абавязацельства, калі гаворка ідзе пра інфармаванне аб злоўжыванні.

Эксперт звярнуў увагу, што не трэба шукаць нечага новага ў прызнанні за арцыбіскупамі-мітрапалітамі надзвычайных паўнамоцтваў. Наадварот, гэта вяртанне да старажытнай практыкі Касцёла. Мітрапаліты заўсёды выконвалі такую функцыю. У апошнія дзесяцігоддзі, аднак, іх роля ў нейкай ступені была дэлегавана біскупскім канферэнцыям.

“Права кажа, што Мітрапаліт павінен сачыць за тым, каб касцёльная дысцыпліна захоўвалася ва ўсёй Мітраполіі; у выпадках злоўжыванняў ён павінен інфармаваць Пантыфіка. Таму Францішак не стварае новай пасады, але дэманструе, як у гэтых канкрэтных выпадках, Мітрапаліт павінен выконваць свае абавязкі, прадугледжаныя Кананічным Правам. (...) Такім чынам, Папа прызнае ролю Мітрапалітаў”, - пракаментаваў вядомы кананіст.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 мая 2019, 13:35