ҽ

Швейцарскія гвардзейцы ў Ватыкане Швейцарскія гвардзейцы ў Ватыкане 

Швейцарская гвардыя: мы працуем у звычайным рэжыме

Галоўны камандзір Швейцарскай гвардыі Крысціян Кюнэ абверг інфармацыю пра падрыхтоўку да магчымага адыходу Папы і правядзенне рэпетыцый пахавання.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Чуткі пра падрыхтоўку да магчымага адыходу Францішка пачалі распаўсюджвацца пасля таго, як 88-гадовы Пантыфік быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Kathpress, Швейцарская гвардыя катэгарычна абвергла гэтыя меркаванні.

"Мы працягваем працаваць у звычайным рэжыме, - падкрэсліў камандзір Швейцарскай гвардыі Крысціян Кюнэ ў сваім каментары для Kathpress. - Ніякіх асаблівых мерапрыемстваў не праводзіцца."

Стан здароўя Францішка выклікае занепакоенасць у вернікаў з 15 лютага 2025 года, калі ў яго быў дыягнаставаны бранхіт, які пазней перарос у запаленне лёгкіх. Швейцарская газета Blick апублікавала матэрыял пра нібыта распачатую падрыхтоўку да магчымага адыходу Пантыфіка, што і выклікала неабходнасць афіцыйнага абвяржэння.

У цяперашні час у складзе Швейцарскай гвардыі служаць 135 чалавек, якія забяспечваюць ахову асобы і рэзідэнцыі Папы, суправаджаюць яго падчас паездак, а таксама выконваюць кантрольныя і цырыманіяльныя функцыі на тэрыторыі Ватыкана.
 

20 лютага 2025, 09:28