Папа сустрэўся з украінскім хлопчыкам, які выжыў пасля абстрэлу
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Хлопчык прыбыў у Ватыкан разам з прадстаўнікамі Alliance Unbroken Kids. Гэта ўжо трэцяя сустрэча Рамана з Папам: першая адбылася 6 снежня 2023 года падчас агульнай аўдыенцыі, другая – 25 мая 2024 года падчас Сусветнага дня дзяцей.
Пасля цяжкіх выпрабаванняў у клініцы Львова, Раман прайшоў складанае лячэнне ў Германіі, дзе перанёс шматлікія аперацыі. Яго гісторыя стала часткай дакументальнага серыяла Ukraine on fire, які распавядае пра лёсы дзяцей вайны.
Сустрэча адбылася ў межах дзейнасці Alliance Unbroken Kids, якая аб'ядноўвае намаганні розных арганізацый для падтрымкі дзяцей, якія пацярпелі ад ваенных канфліктаў. Ініцыятыва была афіцыйна запушчана 2 лютага 2025 года ў Рыме.
"Гэта не проста яшчэ адна арганізацыя, гэта рух міласэрнасці", - падкрэслілі прадстаўнікі Альянсу падчас прэзентацыі сваіх планаў Францішку. Падчас сустрэчы ўдзельнікі прадэманстравалі Святому Айцу відэаматэрыялы са сваімі праектамі, а таксама падарылі кнігі і малюнкі.