ҽ

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер на канферэнцыі “Вайскоўцы для дасягнення міру” Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер на канферэнцыі “Вайскоўцы для дасягнення міру” 

Арцыбіскуп Галахер: для дасягнення міру патрэбна мужнасць

Мір і гармонія ў свеце грунтуюцца на захаванні этычных прынцыпаў і патрабуюць мужнасці, - сцвердзіў Сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Марыя Валодзіна - Pope

7 лютага 2025 года арцыбіскуп Пол Рычард Галахер звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі Вайскоўцы для дасягнення міру, якая прайшла ў французскім культурным цэнтры Сен-Луі ў Рыме ў рамках юбілею войска, паліцыі і службаў бяспекі.

У сваім дакладзе арцыбіскуп Галахер падкрэсліў, што дасягненне міру сёння не абмяжоўваецца простым імкненнем да спынення агню і прыняццем мер па абароне грамадзянскага насельніцтва. Мір вынікае з перакананасці ў тым, што трэба дзейнічаць яшчэ да таго, як выбухне гвалт, “адмовіцца ад нечалавечай логікі, якая ляжыць у аснове канфліктаў, імкнуцца будаваць паўсюль салідарнасць і братэрства, мець мужнасць і рашучасць, каб пераадолець варожасць”.

Мір – гэта не толькі адсутнасць канфліктаў, бо "вайна сёння не абмяжоўваецца ужываннем сілы", - сцвердзіў іерарх. Сучасныя канфлікты патрабуюць "цэласнага падыходу да пытанняў бяспекі". Неабходна ўлічваць харчовую, экалагічную, санітарную і эканамічную бяспеку. Іншымі словамі, мір патрабуе стварэння парадку, заснаванага на справядлівасці і міласэрнасці”, - адзначыў арцыбіскуп Галахер.

Сёння сама прырода канфліктаў моцна адрозніваецца, - падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасада. "Акрамя звычайных войнаў, сёння мы назіраем проксі-войны, грамадзянскія войны, гібрыдныя войны, замарожаныя і адкладзеныя канфлікты і войны, якія ператвараюцца ў транснацыянальныя канфлікты”, - сказаў дыпламат, адзначыўшы, што “геапалітычная сітуацыя часам настолькі складаная і палярызаваная, што любое вырашэнне канфлікту становіцца надзвычай цяжкім”.

Арцыбіскуп Галахер заклікаў да "новага падыходу да пытання бяспекі", які павінен быць негвалтоўным. Неабходна выключыць вайну як надзейны сродак вырашэння міжнародных спрэчак, заўсёды аддаючы перавагу негвалтоўнасці, - сцвердзіў іерарх.

08 лютага 2025, 12:10