ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчана тэма V Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей

27 ліпеня 2025 года ў Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца V Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Яго сёлетняя тэма – "Шчаслівы той, хто не страціў надзеі" (Сір 14, 2).

Марыя Валодзіна - Pope

Гэтыя біблійныя словы падкрэсліваюць важнасць надзеі, заснаванай на веры ў Пана, і паказваюць шлях да шчаслівай хрысціянскай старасці.

У Юбілейны год свята пажылых людзей, заснаванае Францішкам у 2021 годзе, заклікана стаць падставай для разважанняў аб тым, як прысутнасць бабуль і дзядуль можа стаць знакам надзеі для кожнай сям'і і касцёльнай супольнасці.

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям'і і жыцця нагадвае пра запрашэнне Святога Айца адсвяткаваць гэты Дзень у кожнай дыяцэзіі. У прыватнасці, рэкамендуецца арганізаваць сустрэчы людзей розных пакаленняў і наведаць адзінокіх пажылых людзей.

04 лютага 2025, 12:18