Стан здароўя Францішка: змены ў юбілейных мерапрыемствах
Праз стан здароўя Папы адменена юбілейная аўдыенцыя, а Імшу з нагоды Юбілею дыяканаў узначаліць арцыбіскуп Рына Фізікела.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла аб зменах у графіку юбілейных мерапрыемстваў. Юбілейная аўдыенцыя, запланаваная на 22 лютага 2025 года, адменена з прычыны стану здароўя Святога Айца.
Акрамя таго, Францішак дэлегаваў арцыбіскупа Рына Фізікелу, пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі, узначаліць Імшу з нагоды Юбілею дыяканаў. Яна адбудзецца 23 лютага 2025 года ў 9.00 у Базіліцы Святога Пятра.
Варта адзначыць, што гэтыя змены ў праграме юбілейных мерапрыемстваў накіраваны на забеспячэнне належнага адпачынку Святога Айца і яго хуткага вяртання да актыўнага служэння.
18 лютага 2025, 11:30