ҽ

Кардынал Хуан Луіс Чыпрыяні Торнэ Кардынал Хуан Луіс Чыпрыяні Торнэ 

Святы Пасад пра дысцыплінарныя меры супраць кардынала Чыпрыяні

Святы Пасад пацвердзіў існаванне дысцыплінарных мер у дачыненні да кардынала Хуана Луіса Чыпрыяні Торнэ, арцыбіскупа-эмерыта Лімы, якія былі ўведзены пасля абвінавачванняў у злоўжываннях.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні 26 студзеня 2025 года афіцыйна пацвердзіў, што дысцыплінарныя меры, прынятыя ў дачыненні да кардынала Чыпрыяні, працягваюць дзейнічаць. Гэтая заява з'явілася ў адказ на публікацыі ў іспанскіх СМІ пра абвінавачванні супраць 81-гадовага іерарха.

Пасля прыняцця адстаўкі з пасады арцыбіскупа Лімы на кардынала было накладзена пакаранне з шэрагам дысцыплінарных мер, якія тычацца яго публічнай дзейнасці, месца жыхарства і выкарыстання інсігній, - паведаміў Бруні.

Кардынал Чыпрыяні, які зараз пражывае ў Мадрыдзе, выступіў з заявай, у якой назваў усе абвінавачванні "цалкам фальшывымі". "Я не здзейсніў ніякага злачынства і не выкарыстоўваў сексуальна нікога ні ў 1983 годзе, ні раней, ні пазней", - падкрэсліў ён у сваёй заяве.

У дакуменце іерарх пацвярджае існаванне скаргі супраць яго ў 2018 годзе і тое, што ў 2019 годзе, без распачынання працэсу, нунцый у Перу паведаміў яму пра санкцыі, накладзеныя тагачаснай Кангрэгацыяй веравучэння. Ён лічыць "сур'ёзным" той факт, што публікуюцца звесткі, "якія, здаецца, паходзяць з канфідэнцыяльнай дакументацыі". Ён паўтарае сваё "поўнае непрыманне і агіду да сексуальнага выкарыстання непаўналетніх і безабаронных асоб".

Завяршаючы заяву, былы арцыбіскуп Лімы запэўнівае ў малітве за ахвяр і сцвярджае, што не мае "крыўды" на абвінаваўцаў, але заяўляе пра сваю "поўную невінаватасць".
 

27 студзеня 2025, 09:38