ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа склікае міжнародны саміт па абароне дзяцей

3 лютага 2025 года ў Ватыкане адбудзецца міжнародны саміт, падчас якога будуць абмеркаваны пытанні абароны непаўналетніх, у тым ліку ад сексуальнага выкарыстання.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Пра гэта паведаміў францішканін, айцец Энца Фартуната, прадстаўнік Папскага камітэта па падрыхтоўцы Сусветнага дня дзяцей.

"Адна з тэм датычыць менавіта выкарыстання дзяцей", - патлумачыў у заяве законнік. Форум, у якім прымуць удзел аўтарытэтныя прадстаўнікі міжнароднай палітычнай супольнасці, будзе мець назву Любім і абараняем дзяцей і пройдзе ў Зале Кансісторыя ў прысутнасці Папы Францішка, - адзначыў айцец Фартуната.

Чакаецца, што падчас саміту будуць абмеркаваны канкрэтныя крокі па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў справе абароны дзяцей, а таксама выпрацаваны новыя ініцыятывы па прадухіленні злоўжыванняў у дачыненні да непаўналетніх.

Выбар Залы Кансісторыя для правядзення сустрэчы падкрэслівае высокі ўзровень мерапрыемства і асаблівую ўвагу Святога Пасада да тэмы абароны дзяцей. Гэта месца традыцыйна выкарыстоўваецца для самых важных сустрэч і кансультацый на вышэйшым узроўні.
 

09 студзеня 2025, 10:00