ҽ

Сястра Сімона Брамбіла Сястра Сімона Брамбіла 

Сястра Брамбіла падпісваецца як "прэфектка" дыкастэрыі

Сястра Сімона Брамбіла ў сваім першым афіцыйным дакуменце выкарыстала жаночую форму тытула "прэфектка" Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Гістарычнае рашэнне італьянскай законніцы, прызначанай Папам Францішкам 6 студзеня 2025 года, адлюстроўвае значныя змены ў Рымскай курыі і падкрэслівае ўзрастаючую ролю жанчын у кіраўніцтве Каталіцкага Касцёла.

Першы афіцыйны дакумент з подпісам сястры Брамбілы як прэфекткі – гэта дэкрэт аб прызначэнні камісараў для двух манаскіх інстытутаў у італьянскай правінцыі Лацыё. Рашэнне было прынята пасля апостальскай візітацыі, якая выявіла неабходнасць дапамогі гэтым маладым інстытутам у пытаннях фармацыі, манаскай дысцыпліны і кіравання.

Афіцыйны сайт Дыкастэрыі () таксама адлюстроўвае гэтую змену, дзе сястра Брамбіла прадстаўлена як "прэфектка". Гэта рашэнне разглядаецца як важны крок у рэалізацыі канцэпцыі Папы Францішка аб большым удзеле жанчын у кіраўніцтве Касцёлам.
 

15 студзеня 2025, 09:17