18 кардыналаў увайшлі ў склад дыкастэрый Рымскай курыі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У склад Дыкастэрыі па евангелізацыі ўвайшлі кардынал Вісэнтэ Бакаліч Ігліч і кардынал Даменіка Баталья.
Дыкастэрыя веравучэння папоўнілася чатырма новымі чальцамі: кардыналамі Пабла Віргіліа Сіёнгка Давідам, Жаімэ Спэнглерам, Іньясам Бэсі Догба і Раберта Рэполе.
Кардынал Джордж Джэйкаб Коавакад прызначаны ў Дыкастэрыю Усходніх Цэркваў. У Дыкастэрыю Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў увайшоў кардынал Жаімэ Спэнглер, а ў Дыкастэрыю па справах кананізацыі – кардынал Дамінік Жазэф Мацьё.
Чальцом Дыкастэрыі па справах біскупаў будзе кардынал Раландас Макрыцкас. Кардынал Бальдасарэ Рэйна прызначаны ў Дыкастэрыю па справах духавенства, а кардынал Луіс Херарда Кабрэра Эрэра – у Дыкастэрыю па справах інстытутаў кансэкраванага жыцц я.
Кардынал Фабіа Баджа ўвайшоў у Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям'і і жыцця. Кардынал Ладзіслаў Нэмет прызначаны ў Дыкастэрыю па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, а кардынал Жан-Поль Веско – у Дыкастэрыю па міжрэлігійным дыялогу.
У Дыкастэрыю па культуры і адукацыі ўвайшоў кардынал Мікола Бычок, у Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека – кардынал Карлас Густава Кастыльё Матасольё, у Дыкастэрыю па заканадаўчых тэкстах – кардынал Фрэнсіс Леа, а ў Дыкастэрыю па камунікацыі – кардынал Тарчызіё Ісаа Кікучы.
Таксама кардынал Фернанда Наталіа Чамалі Гарыб прызначаны ў Папскую камісію па справах Лацінскай Амерыкі.