ҽ

Балдахін Берніні ў базіліцы святога Пятра Балдахін Берніні ў базіліцы святога Пятра  (AFP or licensors)

Рэстаўрацыя балдахіна ў базіліцы святога Пятра: прэс-тур

Ватыканская базіліка запрашае журналістаў на экскурсію да знакамітага бронзавага балдахіна і катэдры святога Пятра.

Марыя Валодзіна - Pope

Прэс-тур адбудзецца 8 кастрычніка 2024 года. Пачатак у 9.30 гадзін у Зале Капітула.

Удзельнікі атрымаюць унікальную магчымасць агледзець выбітны твор архітэктара Джавані Ларэнца Берніні з 20-метровай вышыні і азнаёміцца з завершанымі рэстаўрацыйнымі работамі. Будзе прадстаўлена падрабязная інфармацыя пра рэстаўрацыю і абвешчана дата адкрыцця балдахіна. На сустрэчы будуць прысутнічаць эксперты: кіраўнік тэхнічнага аддзела Фабрыкі святога Пятра, інжынер Альберта Капітанучы, і дырэктар па камунікацыі папскай базілікі, айцец Энца Фартуната.

Рэстаўрацыя балдахіна мае выключнае сімвалічнае значэнне, таму што ён узвышаецца над галоўным алтаром і магілай апостала Пятра. Яна набывае асаблівую важнасць у святле набліжэння Юбілейнага 2025 года.

Балдахін – пазалочаны бронзавы манумент, створаны Берніні на заказ Папы Урбана VIII у перыяд 1624-1635 гадоў. Яго вышыня складае амаль 29 метраў. Помнік узвышаецца на чатырох вітых калонах. Іх выгляд нагадвае мармуровыя калоны, якія месціліся каля магілы святога Пятра ў старажытнай базіліцы.

Апошняя рэстаўрацыя балдахіна праводзілася ў 1758 годзе і доўжылася каля трох месяцаў. Тады ў ёй удзельнічала вялікая група рабочых і майстроў: каля 60 чалавек у дзень.

Атрымаць анлайн-акрэдытацыю на прэс-тур можна па адрасе: press.vatican.va/accreditamenti

05 кастрычніка 2024, 14:19