Заключны этап С?нода: кардынал Грэк пра еднасць ? слуханне Духа
Аляксандр Панчанка - Pope
Гам?л?ю падчас л?тург?? прамов?? кардынал Марыё Грэк, Генеральны сакратар С?нода Б?скупа?. Ён спасла?ся на евангельск? ?рывак, у як?м да Езуса звярну?ся чалавек з просьбай дапамагчы яму атрымаць частку сваёй спадчыны. Але Хрыстус закл?кае яго сцерагчыся ?сялякай прагнасц?, падкрэсл?ваючы, што яна з’я?ляецца крын?цай падзела?.
“Для Яго ?дэал не ? тым, каб раздзял?ць спадчыну, а ? тым, каб захаваць яе ? цэласнасц?, сумесна распараджаючыся ёй. Езус адма?ляецца раздзяляць, а закл?кае людзей шукаць адз?нства, бо коранем падзела? Ён называе прагнасць ? ?мкненне да валодання”, - нагада? ?ерарх, закл?каючы ?дзельн?ка? С?нода таксама шукаць не падзела?, а еднасц?.
Разважаючы над евангельскай прыпавесцю пра багацея, як? хаце? назапас?ць свае даброты ? вял?к?х засек?, ?ерарх звярну? увагу на тое, што ? жыцц? кожнага чалавека ?зн?кае спакуса жыць тольк? тым, што ?жо дасягнута, а не шукаць новых шляхо? разв?цця ? новых рашэння?.
“Мы таксама можам задавол?цца ? не шукаць новых шляхо? памнажэння нашага ?раджаю; мы таксама можам сутыкнуцца з рызыкай застацца закрытым? ? вядомых межах, не працягваючы пашыраць прастору нашай ск?н??, да чаго закл?кае нас прарок ?сая: “Пашыр месца тваёй ск?н??, расцягн? палотны твайго шатра, не саромейся, падо?ж свае шнуры, умацуй калк? свае!” (?с 54,2). Таксама ? мы рызыкуем жыць на рэнту”, - папярэдз?? кардынал Грэк, адзначаючы, што “разуменне пра?ды ? пастырск?я рашэнн?” працягваюць патрабаваць паглыблення ? разв?цця.
На думку ?ерарха, каб пазбегнуць спакусы “жыцця на рэнту”, трэба быць уважл?вым? да Святога Духа, бо “тольк? Ён можа дазвол?ць заставацца адкрытым? на нав?ну Бога”. Кардынал нагада? словы Папы Франц?шка пра тое, што С?нод – “гэта не парламент” ? “не апытанне грамадскай думк?”, а духо?ны працэс, у як?м гало?ная роля належыць менав?та Святому Духу.
“Чалавек з прыпавесц? слуха? тольк? сябе, разма?ля? з сам?м сабой. Мы ж – паасобна ? ? супольнасц?, як у няспыннай Пяц?дзясятн?цы – пав?нны “весц? дыялог” са Святым Духам, дазваляць Яму асвясц?ць нас”, - падкрэсл?? Генеральны сакратар С?нода, нагадваючы, што слуханне Святога Духа дапаможа вызначаць новыя шлях? ? працягваць шлях як “п?л?грымам надзе?”. “Кал? будзем слухаць голас Духа, завяршэнне гэтай с?надальнай Асамбле? будзе не канцом чагосьц?, а пачаткам новага этапу, каб “Божае слова пашыралася ? прасла?лялася”, - запэ?н?? кардынал Марыё Грэк.