ҽ

Стоп-кадр архіўнага інтэрв'ю з Піем ХІІ Стоп-кадр архіўнага інтэрв'ю з Піем ХІІ 

Ватыкан: канферэнцыя аб кіно і місіянерстве

Святы Пасад імкнецца ацаніць стан захавання візуальнай спадчыны місіянерскіх архіваў. Адмыслова для гэтага ў Ватыкан прыедуць спецыялісты ў гэтай галіне.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Канферэнцыя Кіно і місія. Аўдыёвізуальныя крыніцы і гісторыя каталіцкіх місій пройдзе 15 кастрычніка 2024 года ў Casina Pio IV. У ёй прымуць удзел дакладчыкі з розных краін свету.

Арганізатарамі выступілі: Міжнародны тэлематычны ўніверсітэт Uninettuno, Даследчы цэнтр CAST (Catholicism and Audiovisual Studies) і Фонд MAC (Memorie Audiovisive del Cattolicesimo) у супрацоўніцтве з Апостальскай бібліятэкай, Нацыянальным універсітэцкім саветам па кінематаграфіі (CUC), Генеральнай дырэкцыяй кіно і аўдыёвізуальных сродкаў Міністэрства культуры і Гістарычным архівам Propaganda Fide.

Ксёндз Дарыа Эдаарда Вігано, старшыня Фонда MAC і Даследчага цэнтра CAST, падкрэсліў перад пачаткам форума: "Менавіта сувязь паміж кінематаграфічным сродкам і місіянерскай практыкай у апошнія гады падымае шэраг дадатковых інтэрпрэтацыйных пытанняў вакол канцэпцыі місіі".

Удзельнікі Канферэнцыі хочуць на толькі абмеркаваць гістарычную ролю кіно і фатаграфіі ў місіянерскай дзейнасці, але і падкрэсліць важнасць захавання гэтай унікальнай культурнай спадчыны. Яны разгледзяць метады дыгіталізацыі архіўных матэрыялаў, магчымасці іх выкарыстання ў адукацыйных і даследчых мэтах, а таксама шляхі іх інтэграцыі ў сучасны культурны дыскурс.
 

09 кастрычніка 2024, 11:18