ҽ

Галоўныя героі фільма "Я – капітан” Галоўныя героі фільма "Я – капітан” 

На Сінодзе Біскупаў пройдзе паказ фільма “Я – капітан”

У рамках Сінода Біскупаў па сінадальнасці адбудзецца паказ фільма "Я – капітан” (Io Capitano), які распавядае пра нялёгкі лёс мігрантаў. У мерапрыемстве прымуць удзел італьянскі рэжысёр Матэа Гаронэ і сенегалец Мамаду Куасі, чыя гісторыя лягла ў аснову сюжэта.

Марыя Валодзіна - Pope

Паказ, арганізаваны Дыкастэрыяй па справах культуры і адукацыі, пройдзе ў Новай зале Сінода 15 кастрычніка 2024 года, у 18:30.

Фільм атрымаў шырокае прызнанне, стаўшы афіцыйным кандыдатам на прэмію Оскар ў катэгорыі Лепшы замежны фільм і лаўрэатам Сярэбранага льва за найлепшую рэжысуру на 80-м Венецыянскім кінафестывалі.

Перад яго паказам адбудзецца сустрэча з італьянскім рэжысёрам Матэа Гаронэ і сенегальцам Мамаду Куасі, гісторыя якога была пакладзена ў аснову сцэнара. У размове прымуць удзел падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі, айцец Антоніа Спадара, і генеральны сакратар Папскага фонду культуры для адукацыі, айцец Давідэ Мілані.

Кінастужка Я – капітан распавядае гісторыю двух маладых сенегальцаў, якія перасякаюць Афрыку ў пошуках лепшага жыцця ў Еўропе. Яна імкнецца даць голас тым, хто звычайна застаецца непачутым.

Кінапаказ дасць удзельнікам Сінода магчымасць паразважаць пра ролю і будучыню Касцёла, пра падыходы да вырашэння глабальных праблем, у тым ліку праблемы міграцыі.

14 кастрычніка 2024, 12:41