ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікае да міратворнай камунікацыі

24 верасня 2024 года Святы Пасад абвясціў тэму Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У свеце, дзе камунікацыя часта становіцца полем бою, Папа заклікае вярнуцца да дыялогу і надзеі. "З лагоднасцю дзяліцеся надзеяй, якая ёсць у вашых сэрцах" (пар. 1 Пт 3, 15-16) – так гучыць тэма наступнага Сусветнага дня.

“Сёння камунікацыя занадта часта становіцца гвалтоўнай”

Гэты выбар тэмы падкрэслівае занепакоенасць тым, што сучасная камунікацыя часта набывае агрэсіўны характар – яна накіраваная на атаку, а не на стварэнне ўмоў для дыялогу. У тэлевізійных ток-шоу і вербальных войнах у сацыяльных сетках пераважае парадыгма канкурэнцыі, супрацьстаяння і жадання дамінаваць, - гаворыцца ў заяве Святога Пасада.

“Неабходна раззброіць камунікацыю, ачысціць яе ад агрэсіўнасці”

Францішак заклікае хрысціян памятаць, што надзея – гэта не проста абстрактнае паняцце, а асоба, і гэтая асоба – Хрыстус. Важна разумець, што хрысціянская надзея заўсёды звязаная з праектам супольнасці. Калі мы гаворым пра хрысціянскую надзею, мы не можам абысціся без супольнасці, якая жыве паводле паслання Езуса настолькі пераканаўча, што дазваляе ўбачыць надзею, якую нясе ў сабе.

“Хрысціянская надзея заўсёды звязаная з праектам супольнасці”

Такім чынам, заклік Папы накіраваны на стварэнне новай культуры камунікацыі, якая грунтуецца на прынцыпах дыялогу, узаемаразумення і міру. Гэта выклік для кожнага хрысціяніна – не толькі верыць у надзею, але і ўмець дзяліцца ёю з іншымі, выкарыстоўваючы мову любові і лагоднасці.

Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1967 года – у большасці краін у нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога. Звычайна восенню абвяшчаецца яго тэма, а пазней, 24 студзеня, ва ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, публікуецца адпаведнае папскае пасланне.
 

24 верасня 2024, 13:33