ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская абсерваторыя даследуе канцэпцыю вечнасці

У пятніцу, 6 верасня 2024 года, у галоўнай сядзібе Таварыства Езуса ў Рыме пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная выхаду новай унікальнай кнігі: Вечнасць паміж прасторай і часам – ад свядомасці да космасу.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Падуанскі ўніверсітэт у супрацоўніцтве з Ватыканскай абсерваторыяй даследуе канцэпцыю вечнасці з новых навуковых перспектыў. У кнізе сабраны 24 артыкулы ад вядучых сусветных навукоўцаў у галінах фізікі, псіхалогіі, філасофіі і тэалогіі. Сярод аўтараў – лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Герард Хофт і Роджэр Пенроўз, а таксама Федэрыка Фаджын, Маўра Д'Арыяна, Габрыэле Венецыяна, Масіма Качары, Джуліа Годжы і Курт Апель.

У кнізе абмяркоўваюцца адвечныя пытанні пра Бога і свядомасць у сувязі з квантавай тэорыяй, чорнымі дзіркамі, інфляцыйным Сусветам, Вялікім выбухам і тэорыяй струн. Таксама разглядаюцца дасягненні нейранавук і штучнага інтэлекту.

Выданне з'яўляецца вынікам міжнароднай канферэнцыі па тэме вечнасці, якая адбылася ў маі 2022 года ў рамках магістарскай праграмы Даследаванні смерці і канца жыцця Падуанскага ўніверсітэта.

На прэс-канферэнцыі будуць прысутнічаць рэдактары і аўтары кнігі: Габрыэле Джонці, езуіт з Ватыканскай абсерваторыі; Фабіа Скардыльі з Міланскага політэхнічнага ўніверсітэта і Лейдэнскага ўніверсітэта; Інес Тэстоні, кіраўнік магістарскай праграмы Даследаванні смерці і канца жыцця ў Падуанскім універсітэце; Андрэа Таніола з Тэалагічнага факультэта Трывенета ў Падуі.
 

30 жніўня 2024, 10:10