У Ватыкане прадставяць рабочы дакумент другой сесіі Сінода
9 ліпеня 2024 года ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлены Instrumentum Laboris другой сесіі XVI Звыйчанай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.
Марыя Валодзіна - Pope
Другая сесія Сінода на тэму На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел, місія пройдзе ў Ватыкане з 2 па 27 кастрычніка 2024 года.
Як гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, прэзентацыя рабочага дакумента сесіі пройдзе ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.
У прэс-канферэнцыі будуць браць удзел кардынал Марыё Грэк, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембургскі і Генеральны рэлятар Сінода, а таксама спецыяльныя сакратары Сінода, ксяндзы Рыкарда Батокіа і Джакама Коста.
Прэс-канферэнцыя будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў 12.00 на Pope.
04 ліпеня 2024, 09:52