ҽ

Кардынал Пітэр Тарксан Кардынал Пітэр Тарксан  

Кардынал Тарксан: дзецям-ахвярам патрэбна духоўнае аздараўленне

Кардынал Пітэр Тарксан падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод за ўдзел у абароне дзяцей заявіў, што пакрыўджаным не дапамогуць ніякія кампенсацыі. Яны маюць патрэбу ў духоўным аздараўленні.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Канцлер Папскай акадэміі сацыяльных навук распавёў пра розныя крыўды, якія зазнаюць непаўналетнія, у тым ліку дзеці-салдаты і ахвяры сексуальнага гвалту. Гэтыя крыўды найперш раняць душы і патрабуюць духоўнага аздараўлення. "Але ніхто пра гэта не кажа, усе канцэнтруюцца на кампенсацыях. Колькі б грошай ні далі, яны не вызваляць чалавека ад гэтых ран", - сказаў іерарх.

Тарксан падкрэсліў, што ёсць сродкі, якія могуць прывесці да духоўнага аздараўлення. Аднак Касцёл, які можа аздаравіць, сам сёння заплямлены. Таму патрэбна крыху даверу, трэба знайсці добрых і святых святароў і ў іх шукаць аздараўлення.

Кардынал запэўніў, што сіла Духа Святога рэальная, яна працягвае дзейнічаць і можа змяніць ход падзей. Ён таксама падкрэсліў, што Касцёл заўсёды застаецца Касцёлам і па-ранейшаму валодае духоўнай сілай, якой можа служыць дзецям, асабліва тым, каго пакрыўдзілі.
 

27 ліпеня 2024, 09:46