Святы Пасад пашырае дыпламатычную прысутнасць у Аравіі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Як апостальскі дэлегат на Аравійскім паўвостраве арцыбіскуп Эль-Касіс будзе прадстаўляць Папу сярод католікаў у Саудаўскай Аравіі, з якой Святы Пасад не падтрымлівае дыпламатычных адносін. Пасада апостальскага нунцыя ў ахопленым вайной Емене заставалася вакантнай больш за чатыры гады.
Эль-Касіс, які нарадзіўся ў ліванскім Бейруце ў 1968 годзе, з пачатку 2023 года ўзначальвае дыппрадстаўніцтва Святога Пасада ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Каталіцкі Касцёл у Аравіі, дзе большасць складаюць вызнаўцы ісламу, значна актывізаваўся падчас пантыфікату Францішка. Ён наведаў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ў пачатку 2019 года, стаўшы першым Пантыфікам, які прыбыў з візітам на Аравійскі паўвостраў, рэгіён паходжання ісламу. У лютым 2022 года Святы Пасад адкрыў новую нунцыятуру ў Абу-Дабі, у лютым 2023 года – нунцыятуру ў Амане.
Арцыбіскуп Эль-Касіс прыйшоў на дыпламатычную службу Святога Пасада ў 2000 годзе. Месцам першай дыпламатычнай місіі ў якасці нунцыя для яго стаў Пакістан – у лістападзе 2018 года. Раней ён працаваў у нунцыятурах Інданезіі, Судана і Турцыі.