ҽ

Сцяг ААН Сцяг ААН  (AFP or licensors)

Папа прызначыў Пастаяннага назіральніка пры ААН у Вене

Францішак прызначыў мансеньёра Рычарда Алена Гіру пастаянным прадстаўніком Святога Пасада пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Вене.

Марыя Валодзіна - Pope

Прэлат стане назіральнікам Святога Пасада ў тым ліку пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА), Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Арганізацыі па Дагавору аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (АДУЗЯВ) і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). Да гэтага часу мансеньёр Гіра служыў дарадцам дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасада ў Танзаніі.

Ксёндз Гіра быў пасвечаны ў святарства 8 ліпеня 1995 года, атрымаў прызначэнне ў дыяцэзію Лінкальна (ЗША). Прайшоў падрыхтоўку да дыпламатычнай службы ў Папскай дыпламатычнай акадэміі (Pontificia Accademia Ecclesiastica). У 2010 годзе пачаў працаваць у Апостальскай нунцыятуры ў Дамініканскай Рэспубліцы. Затым служыў сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Святога Пасада пры ААН і спецыялізаваных агенцтвах у Жэневе (2013-2016 год). У 2016-2022 працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Святога Пасада. Дарадцам нунцыятуры ў Танзаніі служыў з 2022 года.

Папярэднікам ксяндза Гіры на пасадзе назіральніка пры ААН у Вене быў мансеньёр Януш Урбанчык, прызначаны Францішкам 25 студзеня 2024 года апостальскім нунцыем у Зімбабвэ.

01 ліпеня 2024, 14:13