ҽ

Францішак благаслаўляе пажылую жанчыну (архіўны здымак) Францішак благаслаўляе пажылую жанчыну (архіўны здымак)  (Vatican Media)

Касцёл удзяляе поўны адпуст да Дня пажылых людзей

Апостальская пэнітэнцыярыя, па просьбе кардынала Кэвіна Джозэфа Фарэла, прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, удзяліла поўны адпуст з нагоды IV Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей.

Марыя Валодзіна – Pope

Адпуст распаўсюджваецца на ўсіх вернікаў, якія ў духу пакаяння і міласэрнасці прымуць удзел 28 ліпеня 2024 года ў набажэнстве, якое Святы Айцец узначаліць у ватыканскай базіліцы, або ў розных мерапрыемствах, якія адбудуцца па ўсім свеце з нагоды Сусветнага дня. Адпуст можа быць ахвяраваны за душы ў чыстцы. Яго ўмовы звычайныя: сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная камунія і малітва ў інтэнцыях Вярхоўнага Пантыфіка.

Пэнітэнцыярыя таксама ўдзяляе поўны адпуст вернікам, якія ў гэты Дзень прысвецяць адпаведную колькасць часу, каб наведаць пажылых братоў і сясцёр, хворых, адзінокіх, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Поўны адпуст можа быць атрыманы пры адсутнасці прывязанасці да ўсялякага граху і пры намеры як мага хутчэй выканаць яго тры абавязковыя ўмовы хворымі пажылымі людзьмі, тымі, хто ім дапамагае, і ўсімі, хто па сур’ёзнай прычыне не можа выйсці з уласнага дому, калі яны духоўна далучацца да набажэнстваў, што будуць праходзіць з нагоды Сусветнага дня, і ахвяруюць Богу свае малітвы, пакуты і цярпенні, асабліва падчас трансляцый у сродках масавай інфармацыі.

Апостальская пэнітэнцыярыя настойліва просіць святароў даць шырокую магчымасць вернікам скарыстацца сакрамэнтам паяднання.

IV Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей будзе адзначацца 28 ліпеня 2024 года. Сёлетняя тэма – У старасці не пакідай мяне (пар. Пс 71, 9).

18 ліпеня 2024, 12:38