ҽ

Еўра-2024. Германія-Швейцарыя Еўра-2024. Германія-Швейцарыя 

У Ватыкане паказалі матчы чэмпіянату Еўропы па футболе

Футбольная ліхаманка чэмпіянату Еўропы дасягнула і Ватыкана. Пасольства Германіі пры Святым Пасадзе запрасіла заўзятараў на паказ матчаў сваёй зборнай. Трансляцыя матча Германія-Швейцарыя прайшла ў казарме Папскай швейцарскай гвардыі.

Марыя Валодзіна - Pope

У Пасольстве Германіі пры Святым Пасадзе адбыліся паказы двух пераможных матчаў нямецкіх футбалістаў супраць Шатландыі і Венгрыі. Падтрымаць свае зборныя прыехалі пасол Вялікабрытаніі Крыс Трот і пасол Венгрыі Эдуард Габсбург-Латарынгскі, а таксама шматлікія футбольныя заўзятары, некаторыя з якіх былі з сем'ямі. Усіх іх ветліва вітаў арганізатар мерапрыемства, пасол Германіі пры Святым Пасадзе Бернхард Коч.

Трансляцыя матча Германія-Швейцарыя прайшла ў казарме Папскай швейцарскай гвардыі. У ёй прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. Большасць гвардзейцаў былі апранутыя ў форму зборнай Швейцарыі. Яны заглушалі сваіх нямецкіх гасцей спевам нацыянальнага гімна і апладысментамі сваёй камандзе, аднак гэта не перашкодзіла ім усім разам назіраць за захапляльнымі момантамі гульні ў радаснай атмасферы, якой спрыяла летняе надвор'е.

"Мы былі вельмі рады магчымасці паглядзець матч Германія-Швейцарыя разам са Швейцарскай гвардыяй. Атмасфера была амаль як на стадыёне, а гасціннасць – кранальная. Вялікі дзякуй Швейцарскай гвардыі і яе камандзіру Крыстафу Графу!” - сказаў у каментары Ватыканскаму радыё пасол Германіі Бернхард Коч.

Абедзьве зборныя выйшлі ў 1/8 фіналу. У бліжэйшы час будзе прынята рашэнне адносна арганізацыі трансляцыі наступных матчаў у Ватыкане або ў пасольстве Германіі пры Святым Пасадзе.

Пасол Германіі пры Святым Пасадзе Бернхард Коч і камандзір Швейцарскай гвардыі  Крыстаф Граф
Пасол Германіі пры Святым Пасадзе Бернхард Коч і камандзір Швейцарскай гвардыі Крыстаф Граф
25 чэрвеня 2024, 16:31