ҽ

Кардынал Майкл Чэрны Кардынал Майкл Чэрны 

Кардынал Чэрны: вымушаны мігрант уцякае не дзеля забавы

Калі б такому ціску падвяргаліся мы, то таксама б мігравалі, адзначыў 3 чэрвеня 2024 года на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Марыя Валодзіна - Pope

Прэзентацыя ў Зале друку Святога Пасада была прысвечана пасланню Папы на 110-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 29 верасня 2024 года. Яго тэма: Бог ідзе са сваім народам.

Па словах кардынала Майкла Чэрнага, міграцыя не з'яўляецца праблемай. Праблема ў разыходжанні паміж міграцыйнымі каштоўнасцямі, на якіх некалі была заснавана Еўропа, і каштоўнасцямі цяперашняга палітычнага дыскурсу.

Вымушаны мігрант уцякае не дзеля забавы, гэта не так, - заявіў кардынал Чэрны. "Часта прапаганда або ідэалогія стварае ўражанне, што вымушаны мігрант, перамешчаная асоба робіць гэта дзеля задавальнення, дзеля прыгоды. Гэта няпраўда, няпраўда і яшчэ раз няпраўда", - сцвердзіў ён.

У святле маючых адбыцца еўрапейскіх выбараў, іерарх заклікаў не зводзіць тэму да абстрактнасці. Напрыклад, казаць не пра міграцыю, а пра мігрантаў. “Казаць, што міграцыя – гэта глабальны крызіс, памылкова", - адзначыў ён, заклікаючы прызнаць у мігрантах братоў і сясцёр. Троху братэрства, і ўсё было б інакш, лічыць кардынал Чэрны. “Было б карысна ўспомніць еўрапейскія міграцыйныя карані. Шкада, што за некалькі пакаленняў мы пра іх забыліся", - сказаў ён.

"Сёння, замест таго, каб адхіляць і спыняць тых, хто ідзе па міграцыйным шляху, мы павінны звярнуць увагу на фактары, якія падштурхоўваюць іх да прымусовай міграцыі. Калі б такому ціску падвяргаліся мы, то таксама б уцякалі. Таму давайце глядзець на мігрантаў як на братоў і сясцёр. (...) Іх падарожжа адчаю і надзеі магло б быць нашым падарожжам”, - сказаў кардынал Чэрны, заахвочваючы перачытаць Кнігу Зыходу, якую Францішак узгадаў у сваім пасланні.

Езуіт заўважыў, што многія мігранты бяруць з сабой Біблію і іншыя рэлігійныя рэчы, таму што бачаць у іх сапраўдны якар выратавання. Ён заахвоціў прымаць мігрантаў, таму што, як кажа ў сваім пасланні Францішак, сустрэча з мігрантам у патрэбе – гэта сустрэча з Хрыстом.

На думку кардынала Чэрнага, Касцёл таксама "знаходзіцца на Сінадальным шляху, гэта свайго роду міграцыя". "Вітаючы вандроўнікаў на гэтай зямлі, мы разам пілігрымуем да Нябеснай радзімы", - заключыў ён.

Відэаролік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека да Сусветнага дня мігранта і бежанца
04 чэрвеня 2024, 11:02