Святы Айцец адкрыў дарогу да кананізацыі Карла Акуціса
Аляксандр Панчанка - Pope
Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерара, якая прайшла 23 мая 2024 года, Пантыфік ухваліў таксама публікацыю дэкрэтаў аб прызнанні цудаў, якія прыпісваюцца заступніцтву двух італьянскіх святароў: благаслаўлёнага Джузэпэ Алемана (1851-1926), заснавальніка інстытута Місій Кансалаты, і Слугі Божага Джавані Мэрліні (1795-1873), генеральнага мадэратара кангрэгацыі Місіянераў Найсвяцейшай Крыві.
Яшчэ два дэкрэты тычацца прызнання мучаніцтва святара з Польшчы і свецкай верніцы з Венгрыі, забітых з нянавісці да веры: ксяндза Станіслава Косткі Штрайха (1902-1938) і Марыі Магдалены Бодзі (1921-1945).
Францішак упаўнаважыў Дыкастэрыю па справах кананізацыі абнародаваць таксама тры дэкрэты, якія тычацца прызнання гераічнасці цнот. Гаворка ідзе пра ітаяльнскага капуцына, айца Гульельма Гаціяні (1914-1999), і двух свецкіх вернікаў: Ісмаэля Малінэра Навілью (1917-1938) з Іспаніі і Энрыка Медзі (1911-1974) з Італіі.
Пантыфік ухваліў станоўчае рашэнне Звычайнай сесіі кардыналаў і біскупаў аб кананізацыі благаслаўлёных Эмануэля Руіса, сямі яго паплечнікаў з Ордэна меншых братаў і трох свецкіх вернікаў, забітых з нянавісці да веры ў сірыйскім Дамаску 9 і 10 ліпеня 1860 года. Ён пастанавіў склікаць кансісторый, падчас якога будзе таксама разгледжана пытанне аб кананізацыі благаслаўлёных Джузэпэ Алемана, Мары-Леані Парадзі, Элены Гуэры і Карла Акуціса.