ҽ

2019.05.29 Briefing Sala Stampa Vaticana su viaggio Papa in Romania

Абвінавачванні ў адрас кардынала Лакруа – беспадстаўныя

Абвінавачванні ў адрас кардынала Жэральда Лакруа аказаліся беспадстаўнымі, - гаворыцца ў апублікаванай 21 мая 2024 года заяве Залы Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Гэта вынікае з высноў папярэдняга кананічнага расследавання ананімных абвінавачванняў у адрас арцыбіскупа Квебека.

У ватыканскай заяве нагадваецца, што 8 лютага 2024 года Святы Айцец даручыў Андрэ Дэні, суддзі ў адстаўцы Вярхоўнага суда правінцыі Квебек, місію растлумачыць абвінавачанне, высунутае ў кантэксце калектыўнай позвы, пададзенай супраць архідыяцэзіі Квебека. Справаздача аб папярэднім кананічным расследаванні, праведзеным суддзёй, была завершана 6 мая 2024 года і праз некалькі дзён перададзена Святому Айцу.

Пасля аналізу фактаў, разгледжаных суддзёй, у справаздачы не ўстаноўлена ніякіх дзеянняў з боку кардынала Лакруа, якія можна было б вызначыць як правапарушэнне або злоўжыванне. Такім чынам, больш паглыбленая кананічная працэдура тут не прадугледжана.

Францішак упаўнаважыў канадскага юрыста выдаць заяву з кароткім падсумаваннем вынікаў праведзенага ім расследавання і адказваць на любыя пытанні з гэтай нагоды.

“Святы Айцец выказвае глыбокую падзяку суддзі Андрэ Дэні за выкананне даручанага яму мандата ў вызначаны тэрмін, які ён бесстаронна рэалізаваў у кантэксце калектыўнай позвы, пададзенай супраць архідыяцэзіі Квебека”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасада.
 

21 мая 2024, 13:29