ҽ

Мансеньёр Філіпа Чампанэлі падчас чытання папскай прамовы Мансеньёр Філіпа Чампанэлі падчас чытання папскай прамовы  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Новы падсакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў

15 красавіка 2024 года Папа Францішак прызначыў мансеньёра Філіпа Чампанэлі падсакратаром Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2012 па 2015 год святар быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.

Аляксандр Панчанка - Pope

Мансеньёр Чампанэлі нарадзіўся ў 1978 годзе ў Навары, на поўначы Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2003 годзе. Абараніў дактарат па тэалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2009 годзе скончыў Папскую касцёльную акадэмію – навучальную ўстанову, у якой рыхтуюць будучых дыпламатаў Святога Пасаду.

З 2009 па 2011 год быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане, а на працягу наступных трох гадоў – у Беларусі. Апостальскім нунцыем у гэтых краінах у той час быў кардынал Клаўдыё Гуджэроці, цяперашні прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

Пасля завяршэння служэння ў Мінску, у 2015 годзе мансеньёр Чампанэлі быў прызначаны супрацоўнікам Секцыі па агульных справах Дзяржаўнага сакратарату.


 

15 красавіка 2024, 12:49