ҽ

Старажытны звон базілікі Санта-Марыя-Маджорэ Старажытны звон базілікі Санта-Марыя-Маджорэ  

У базіліку Санта-Марыя-Маджорэ вярнуўся старажытны звон

7 красавіка 2024 года пасля Святой Імшы ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ будзе выстаўлены знакаміты звон, які гучаў там да 1884 года.

Марыя Валодзіна - Pope

Звон быў створаны ў XIII стагоддзі і змешчаны ў новай вежы базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, пабудаванай у 1376 годзе на Эсквілінскім пагорку. Яна і па сёння з'яўляецца самым высокім месцам цэнтральнай частцы Вечнага горада. 140 гадоў таму звон знялі ў сувязі з пашкоджаннем і па распараджэнні Льва XIII перанеслі на захоўванне ў Ватыкан, замяніўшы іншым.

Новы звон працягнуў старажытную традыцыю, якая захоўваецца ў Рыме і сёння: штодзень у 21.00 гадзіну над Вечным горадам раздаецца перазвон. Ён нагадвае пра жанчыну, якая здзяйсняла пілігрымку і, заблукаўшы ўночы, змагла знайсці дарогу ў горад дзякуючы менавіта гэтаму гуку. Пасля гэтай падзеі звон атрымаў назву Заблуканы.

21 сакавіка 2024 Заблуканы звон вярнуўся ў базіліку з Ватыканскіх музеяў. 7 красавіка ён будзе выстаўлены ў экспазіцыі музейнай часткі базілікі.

26 сакавіка 2024, 12:28