Святы Пасад заклікаў да кантролю над аўтаномнай лятальнай зброяй
Марыя Валодзіна - Pope
Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе выступіў на пасяджэнні Групы ўрадавых экспертаў па сістэмах аўтаномнай лятальнай зброі (LAWS). Ён пацвердзіў заклапочанасць Святога Пасада з нагоды развіцця новых тэхналогій, у тым ліку і штучнага інтэлекту, у сектары аўтаномных лятальных узбраенняў.
Дыпламат нагадаў, што ў сваім пасланні з нагоды Сусветнага дня міру - 2024 Францішак падкрэсліў сур'ёзнасць гэтай праблемы. Папа адзначыў, што "даследаванні новых тэхналогій у галіне так званых смяротных аўтаномных зброевых сістэм, уключаючы выкарыстанне штучнага інтэлекту ў якасці зброі, выклікаюць сур'ёзную этычную заклапочанасць".
Арцыбіскуп Балестрэра падкрэсліў неабходнасць этычнага асэнсавання распаўсюджвання ўзброеных беспілотнікаў і аўтаномнай зброі. Нельга адхіляцца ад разгляд сур'ёзных этычных пытанняў, звязаных з сектарам узбраенняў і наступствамі вайны для чалавека, - перасцярог ён, падкрэсліваючы, што для прыняцця рашэнняў аўтаномным сістэмам узбраення не хапае маральнай свабоды, уласцівай чалавеку. "Аўтаномныя сістэмы ўзбраення не могуць лічыцца маральна адказнымі суб'ектамі", - сказаў ён.
Іерарх адзначыў, што машыны, нягледзячы на іх тэхнічную дасканаласць, не могуць па-сапраўднаму зразумець або прытрымлівацца этычных меркаванняў, неабходных ва ўзброеным канфлікце. "Машыны, будучы аб'ектамі, а не суб'ектамі, не могуць па-сапраўднаму думаць, адчуваць, прымаць рашэнні або несці адказнасць за свае ўчынкі", - сказаў ён.
Напрыканцы прамовы арцыбіскуп Балестрэра пацвердзіў прыхільнасць Святога Пасада да спынення вайны і заклікаў урадавых экспертаў надаваць прыярытэтную ўвагу дыскусіям аб забароне і рэгуляванні аўтаномнай зброі. Ён пацвердзіў непахісную веру Святога Пасада ў бесчалавечную прыроду вайны і заклікаў да руху ў бок міру. "Сапраўднае рашэнне заключаецца ў пераходзе да культуры міру, якая ставіць тэхналагічныя дасягненні на службу чалавецтву”, - сказаў ён.