ҽ

Прадстаўнік Святога Пасада пры рымскіх установах ААН, мансеньёр Кіка Арэлана Прадстаўнік Святога Пасада пры рымскіх установах ААН, мансеньёр Кіка Арэлана 

Святы Пасад: толькі мір можа пераадолець кашмар беднасці

Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры рымскіх установах ААН выступіў у Амане на 37-й сесіі рэгіянальнай канферэнцыі ФАО па Блізкім Усходзе. Аб гэтым паведаміла ватыканская газета L'Osservatore Romano.

Марыя Валодзіна - Pope

Каб супрацьстаяць шматлікім элементам нестабільнасці, такім як узброеныя канфлікты, змена клімату і дэградацыя прыродных рэсурсаў, якія ўзмацняюць уразлівасць і адсутнасць харчовай бяспекі, мы павінны ўсе разам і на ўсіх узроўнях вырашаць праблему беднасці. Пра гэта на рэгіянальнай канферэнцыі ФАО па Блізкім Усходзе заявіў пастаянны назіральнік Святога Пасада пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО), Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця і Cусветнай харчовай праграме, мансеньёр Фэрнанда Кіка Арэлана.

Прадстаўнік Святога Пасада дадаў, што Францішак неаднаразова сцвярджаў важнасць дзеянняў, накіраваных на “поўнае выкараненне голаду”. Неабходна прымаць "меры па стрымліванні крызісаў да таго, як яны ператварацца ў надзвычайныя гуманітарныя сітуацыі”, але для правядзення такіх ініцыятыў неабходна працаваць дзеля міру. Толькі мір можа “аддаліць кашмар беднасці і галечы”, - падкрэсліў мансеньёр Арэлана.

06 сакавіка 2024, 09:57