ҽ

Папа Францішак падчас удзялення сакрамэнту споведзі. Архіўнае фота Папа Францішак падчас удзялення сакрамэнту споведзі. Архіўнае фота  (Vatican Media)

Святы Пасад: семінар аб сакрамэнце споведзі для новых святароў

У Рыме распачаўся штогадовы семінар аб сакрамэнце споведзі для маладых святароў і кандыдатаў да святарства. Ён праводзіцца Апостальскай пэнітэнцыярыяй у 34 раз і будзе працягнецца з 4 па 8 сакавіка 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Pope

Семінар прапануе паглядзець на галоўныя тэмы, звязаныя з тэмай сакрамэнту споведзі, з міждысцыплінарнай перспектывы. У прыватнасці будуць закранацца далікатныя і складаныя сітуацыі, з якімі спаведнікі сустракаюцца ў сваім служэнні ў наш час. Прымаць удзел у курсе магчыма з дапамогай відэасувязі.

Сярод тэм форума: важнасць споведзі для аднаўлення надзеі, кампетэнцыі Апостальскай пэнітэнцыярыі, нерэгулярныя сітуацыі і перашкоды для атрымання сакрамэнтральнага прабачэння, правы і абвязкі спаведнікоў і пэнітэнтаў, дапамога вернікам у выпадках апантанасці і духоўнае суправаджэнне, станоўчыя аспекты і пагрозы штучнага інтэлекту, практычныя аспекты споведзі.

З дакладамі выступяць ватыканскія і міжнародныя эксперты, сярод якіх: кардынал Маўра Пьячэнца, Вярхоўны пэнітэнцыярый, маньсеньёр Кшыштаф Нікель, рэгент Апостальскай пэнітэнцыярыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрафект Дыкастэрыі па справах евангелізацыі, мансеньёр Віторыа Франчэска Віола, сакратар Дыкастэрыі па справах Божага культа і Дысцыпліны сакрамэнтаў, ксёндз Фабіа Разіні, кіраўнік службы душпастырства пакліканняў Рымскай дыяцэзіі і іншыя дасведчаныя святары. Пасля кожнай сесіі прадугледжаны дыскусіі.

8 сакавіка ўдзельнікаў семінара прыме на прыватнай аўдыенцыі Святы Айцец.

 

04 сакавіка 2024, 10:56