Паралін: смерць Навальнага нас здзіўляе і напаўняе смуткам
Кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін пракаментаваў паведамленне пра смерць у турме 47-гадовага расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Аляксандр Панчанка - Pope
“Я даведаўся пра гэта з тэленавін, што я магу сказаць? Мне вельмі шкада, я думаў, што ўсё зможа вырашыцца па-іншаму. Гэта навіна нас здзіўляе і напаўняе смуткам”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца ў размове з журналістамі.
Адказваючы на пытанне пра тое, ці зменіць гэта падзея пазіцыю Апостальскай Сталіцы ў адносінах да Расіі, іерарх сцвердзіў: “Яшчэ заўчасна казаць нешта... Мы толькі што даведаліся”.
Кардынал Паралін паразмаўляў з прадстаўнікамі СМІ перад святой Імшой з нагоды 106-й гадавіны аднаўлення дзяржаўнасці Літвы, цэлебрацыю якой узначаліў увечары 16 лютага 2024 года ў рымскім касцёле Найсвяцейшага Імя Езуса – Іль-Джэзу.
17 лютага 2024, 09:20