У Ватыкане распачнецца падрыхтоўка кансэкраваных асоб да Юбілею
Аляксандр Панчанка - Pope
Сустрэча будзе праходзіць па ініцыятыве Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця. Кожны дзень форума будзе прысвечаны асобнай тэме: 1 лютага – Верыць у надзею; 2 лютага – Узрастасць у любові; 3 лютага – З сілай веры; 4 лютага – Сведчыць пра надзею.
У круглых сталах будуць браць удзел прадстаўнікі некаторых струкрур Рымскай курыі, сярод якіх сястра Алесандра Смерылі, сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, і айцец Паўлін Батаірва Кубуя, падсакратар Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу.
2 лютага 2024 года, у Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, удзельнікі ватыканскай сустрэчы прымуць удзел у святой Імшы ў базіліцы святога Пятра, якую ўзначаліць Папа Францішак.
Галоўнай тэмай форума будуць надзея і мір. Яна была выбрана ў якасці адказу на заклік Святога Айца, пазначыць юбілейны шлях у Касцёле стварэннем атмасферы надзеі і даверу, якая дапаможа адрадзіцца ўсяму чалавецтву. “Мы будзем разам рыхтавацца да Юбілею, згодна з каштоўнасцямі, якія сам Папа вылучыў – гэта значыць быць “пілігрымамі надзеі” у час, калі так шмат людзей пакутуюць ад войнаў і хвароб”, - сказаў у каментары для Pope прэфект Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, кардынал Жоао Браз дэ Авіз.
Тэме надзеі і міру будзе таксама прысвечана сустрэча кансэкраваных асоб з усяго свету, якая адбудзецца ў Рыме падчас Юбілею, 8-9 кастрычніка 2025 года: Пілігрымы надзеі на шляху да міру. Яна мае на мэце падкрэсліць заданне кансэкраваных асоб быць носьбітамі прымірэння ў сваіх краінах.