Папа ініцыяваў адкрыццё лазні і пральні для бедных у Неапалі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Пасля Рыма, Генуі і Турына гэта яшчэ адзін папскі праект, накіраваны на дапамогу бедным сем'ям і бяздомным. За яго рэалізацыю адказвае Супольнасць святога Эгідзія, фінансы на закупку пральнага парашку і сродкаў асабістай гігіены паступаюць ад Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.
“Францішак без лішніх слоў паказвае, як можна дапамагаць бяздомным і патрабуючым”, - сказаў Pope папскі элемазінарый. Ён адзначыў, што лазнева-пральны комплекс пабудаваны ў самым цэнтры Неапаля, у адным з самых складаных раёнаў. У гэтым горадзе пражывае каля 2 тысяч бяздомных. Цяпер яны змогуць не толькі памыцца, але і бясплатна пасціраць і высушыць вопратку, коўдры і іншыя неабходныя рэчы. “Мы нават не ўсведамляем, наколькі гэты праект служыць аднаўленню чалавечай годнасці”, - сказаў кардынал Краеўскі.
Сродкі на папскія справы міласэрнасці можна ахвяраваць праз на сайце Апостальскай элемазінарыі.