ҽ

Білеты ў Ватыканскія музеі. Ілюстрацыйнае фота Білеты ў Ватыканскія музеі. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія музеі абвясцілі аб павышэнні цаны ўваходнага білета

З 1 студзеня 2024 года падаражаюць білеты ў Ватыканскія музеі. Цана поўнага білета павялічыцца да 20 еўра.

Марыя Валодзіна - Pope

Ільготны тарыф застанецца ранейшым і складзе 8 еўра. Кошт неабавязковага папярэдняга браніравання ў памеры 5 еўра таксама не зменіцца.

Як паведаміла кіраўніцтва Ватыканскіх музеяў, неабходнасць павышэння кошту білетаў выклікана агульным ростам цэн.

Новы тарыф дазволіць дасягнуць больш эфектыўнага кіравання музейным комплексам і захавання мастацкай, гістарычнай і культурнай спадчыны Касцёла ў рамках агульнай рэарганізацыі парадку наведвання музеяў турыстамі.

Канчатковая мэта – палепшыць абслугоўванне наведвальнікаў, з асаблівай увагай да вернікаў, якія жадаюць атрымаць досвед знаёмства з самай вялікай калекцыяй хрысціянскага мастацтва ў свеце.

07 снежня 2023, 15:00