ҽ

2021.01.21 Tribunale uffici giudiziari Città del Vaticano processo Ior

У Ватыкане абвешчаны прысуды ў справе аб фінансавых злоўжываннях

Трыбунал Дзяржавы Ватыкан прысудзіў кардынала Анджэла Бэчу да пяці гадоў і шасці месяцаў турэмнага зняволення, пажыццёвага пазбаўлення права займаць дзяржаўныя пасады і штрафа ў памеры васьмі тысяч еўра.

Аляксандр Панчанка - Pope

Былы субстытут Дзяржаўнага сакратарыяту і былы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі быў прызнаны вінаватым у растраце сродкаў Святога Пасада. Яго адвакат заявіў аб намеры падаць апеляцыю. Прысуд абвясціў 16 снежня 2023 года старшыня ватыканскага суда Джузэпэ Піньятонэ.

Абвінавачанымі ў працэсе аб фінансавых злоўжываннях, які працягваўся з сакавіка 2021 года і ўключаў 86 судовых пасяджэнняў, праходзілі яшчэ дзевяць чалавек.

Рэнэ Брульхарту і Тамаза дзі Руца, адпаведна былому старшыні і былому дырэктару Бюро фінансавай інфармацыі, быў прысуджаны штраф у памеры 1750 еўра. Былы супрацоўнік Дзяржсакратара, ксёндз Маўра Карліна, быў прызнаны невінаватым. Менеджар Чэчылія Маронга была асуджана да трох гадоў і дзевяці месяцаў зняволення і да часовага пазбаўлення права займаць дзяржаўныя пасады.

Іншыя абвінавачаныя атрымалі турэмныя срокі, штрафы і пажыццёвую забарону займаць дзяржаўныя пасады. Энрыка Краса, былы фінансавы дарадчык Дзяржсакратарыяту быў асуджаны да сямі гадоў зняволення; фінансіст Рафаэле Мінчонэ – да пяці гадоў і шасці месяцаў зняволення; былы супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыяту Фабрыцыа Тырабасі – да сямі гадоў зняволення; адвакат Нікола Сквілачэ быў асуджаны да аднаго года і дзесяці месяцаў зняволення з адтэрміноўкай на пяць гадоў; брокер Джанлуіджы Торцы – да шасці гадоў зняволення. Кампаніі Logsic Humanitarne Dejavnosti быў прысуджаны штраф у памеры 40 тысяч еўра.
 

16 снежня 2023, 18:01