ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік ухваліў дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі

14 снежня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўпаўнаважыў гэта ведамства абнародаваць новыя дэкрэты.

Аляксандр Панчанка - Pope

Гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, які адбыліся ў выніку малітвы праз заступніцтва мексіканскага законніка Мойзэса Ліра Серафіна (1893-1950) з кангрэгацыі Місіянераў Святога Духа, заснавальніка кангрэгацыі Місіянерак Любові Беззаганнай Марыі, і іспанскай законніцы Анны ад Езуса (1545-1621, свецкае імя Анна дэ Лабэра-і-Торэс) з ордэна Кармелітак Босых.

Іншыя тры дэкрэты тычацца прызнання мучаніцтва: італьянскага дыяцэзіяльнага святара, ксяндза Джузэпэ Росі (1912-1945); групы місіянераў, забітых у 1964 годзе ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга: італьянскіх законнікаў, ксяндзоў Луіджы Карара і Джавані Дзідона, з Пабожнага таварыства святога Францішка Ксаверыя для замежных місій, брата Віторыа Фачына, італьянца, з гэтай жа манаскай супольнасці, і дыяцэзіяльнага святара з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, ксяндза Альбэра Жубера; а таксама Яна Хаўліка (1928-1965), славацкага семінарыста з Таварыства Місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля.

Дэкрэты аб гераічнасці цнотаў тычацца італьянскага законніка Альберта Берэта (1916-2001, свецкае імя Энрыка) з ордэна Меншых Братоў Капуцынаў; Эрнэста Гульельма Кафіньё Убіка (1899-1991) з Гватэмалы, свецкага верніка і бацькі; а таксама Франчэскі Ланчэлоці (1917-2008) з Італіі, свецкай верніцы і маці.
 

14 снежня 2023, 12:15