Кардынал Паралін: пераследаваць і караць усе злачынствы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Працягваючы пазіцыю, ужо занятую Дзяржсакратарыятам, я пацвярджаю просьбу пераследаваць і караць усе злачынствы, у якіх Дзяржсакратарыят лічыцца пацярпелым бокам”, - напісаў кардынал П'етра Паралін.
У спецыяльным лісце іерарх упершыню ўмяшаўся ў бягучы судовы працэс, які падыходзіць да канца праз два з паловай гады, а вердыкт чакаецца ў бліжэйшыя дні. Яго прачытаў намеснік прамотара справядлівасці Джанлука Перонэ ў шматфункцыянальнай зале Ватыканскіх музеяў.
Ліст датаваны 6 лістапада 2023 года і накіраваны ў Бюро прамотара справядлівасці, які ў свецкай юрыдычнай сістэме адпавядае функцыі пракурора, 11 лістапада стаў адказам на запыт Бюро адносна адсутнасці скаргі з Дзяржаўнага сакратарыята і, такім чынам, пацвярджэння жадання працягваць разбіральніцтва.