Базіліка святога Пятра: мастацкі конкурс на тэму “Крыжовы шлях”
Фабрыка cвятога Пятра абвясціла Міжнародны мастацкі конкурс на тэму “Крыжовы шлях”, у якім могуць прыняць удзел мастакі з усяго свету. Твор, які пераможа ў конкурсе, будзе выстаўлены ў ватыканскай базіліцы ў Вялікі пост 2026 года. Мастак атрымае 120 тысяч еўра.
Марыя Валодзіна - Pope
Адправіць заяўку на конкурс можна будзе з 8 студзеня 2024 года Удзел у конкурсе бясплатны і адкрыты для паўналетніх кандыдатаў усіх нацыянальнасцяў. Тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2024 года.
Спецыяльна створаная экспертная камісія адбярэ да 15 сакавіка 2024 года кандыдатуры ўдзельнікаў, пасля чаго паведамленне аб допуску да ўдзелу ў конкурсе будзе накіравана адабраным кандыдатам.
Праект-пераможца будзе абвешчаны да 30 верасня 2024 года. Фабрыка cвятога Пятра ўручыць мастаку грашовую прэмію ў памеры 120 тысяч еўра і заказ на стварэнне цыклу жывапісных твораў, якія адлюстроўваюць сюжэты чатырнаццаці стацый Крыжовага шляху.
15 снежня 2023, 13:56