Святы Пасад: католікам забаронена ўступаць у масонскія ложы
Марыя Валодзіна - Pope
У , падпісаным прэфектам Дыкастэрыі веравызнання, арцыбіскупам Віктарам Фернандэсам, і ўхваленым Папам Францішкам, Святы Пасад пацвердзіў, што католікам па-ранейшаму забаронена ўступаць у масонства.
15 лістапада 2023 года ў адказ на пытанне філіпінскага біскупа Хуліта Картэса, заклапочанага пастаянным павелічэннем колькасці масонаў сярод вернікаў яго дыяцэзіі (Думагэтэ), Дыкастэрыя веравызнання падкрэсліла важнасць прыцягнення да ўдзелу ў гэтым пытанні Канферэнцыі Біскупаў Філіпін. Філіпінскі епіскапат трэба “праінфармаваць пра неабходнасць рэалізацыі асобнымі біскупамі ўзгодненай стратэгіі, якая б уключала два падыходы".
Першы падыход разглядае пытанне на дактрынальным узроўні. Дыкастэрыя веравызнання яшчэ раз пацвердзіла забарону членства вернікаў у масонскіх ложах з-за несумяшчальнасці масонства з касцёльным вучэннем (пар. , 1983 год), а таксама з , апублікаванымі Канферэнцыяй Біскупаў Філіпін у 2003 годзе.
“Тыя, хто фармальна і свядома з'яўляюцца членамі масонскай ложы і прымаюць масонскія прынцыпы, падпадаюць пад палажэнні вышэйзгаданай дэкларацыі. Гэтыя меры таксама тычацца ўсіх святароў, якія ўступілі ў масонства", - тлумачыцца ў дакуменце.
Другі падыход разглядае пытанне з пастырскага пункту гледжання. Дыкастэрыя веравучэння прапануе філіпінскім біскупам правесці "ва ўсіх парафіях катэхізацыю аб прычынах несумяшчальнасці каталіцкага веравызнання і масонства". Філіпінскіх іерархаў просяць таксама разгледзець магчымасць выступіць з публічнай заявай на гэтую тэму.
Дэкларацыя 1983 года была апублікаваная незадоўга да ўступлення ў сілу новага Кодэкса кананічнага права, які замяніў Кодэкс 1917 года. Сярод асаблівасцей новага Кодэкса была адсутнасць адкрытага асуджэння масонства і адлучэння масонаў ад Касцёла, якія прысутнічалі ў ранейшым тэксце.
Дэкларацыя, падпісаная тагачасным кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам і сакратаром Кангрэгацыі арцыбіскупам Жэромам Амерам і ўхваленая Янам Паўлам II, пацвердзіла, што католікі, звязаныя з масонскімі ложамі, знаходзяцца "ў стане цяжкага граху".