Кардынал Фарэл: Касцёл павінен спрыяць пашане да жанчын
Аляксандр Панчанка - Pope
Касцёл павінен быць блізкім да жанчын, якія пацярпелі ад гвалту ці выкарыстання, а гэта блізкасць можа быць рэалізавана рознымі спосабамі: ад давання бяспечнага жылля да псіхалагічнай і духоўнай падтрымкі, каб дапамагчы пераадолець траўму і заявіць пра злоўжыванні, з якімі яны сутыкнуліся, - сказаў кардынал Фарэл у каментары для Pope з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын, які штогадова адзначаецца 25 лістапада.
“Фундаментальным аспектам таксама з’яўляецца выхаванне ў сферы павагі да жанчын, пачынаючы ад усведамлення гэтай праблемы ў сем’ях і хрысціянскіх супольнасцях”, - сказаў ватыканскі іерарх, падкрэсліваючы, што навучанне любові і пашане да іншых людзей, а ў першую чаргу да іх жыцця, мае моцныя і глыбокія карані ў Евангеллі.
Прэфект заклікаў усе касцёльныя асяродкі ва ўсім свеце распрацаваць фармацыйныя праграмы для сям’яў, моладзі, пар, якія рыхтуюцца да сужэнства, і супольнасцяў з мэтай прадухілення насілля ў адносінах да жанчын.
Паводле статыстыкі ААН, кожная трэцяя жанчына у свеце сутыкалася з сексуальным ці фізічным насіллем прынамсі адзін раз у жыцці. 86 працэнтаў жанчын жыве ў краінах, дзе не маюць прававой абароны ад гвалту. Кожны год у свеце гіне каля 45 тысяч жанчын. 106 жанчын былі забіты з пачатку 2023 года ў Італіі.