Сінод Біскупаў: вайна ніколі не бывае рашэннем праблем
Марыя Валодзіна – Pope
На брыфінгу для журналістаў, які прайшоў у Ватыкане 12 кастрычніка 2023 года, Руфіні акрэсліў тэмы, якія абмяркоўвалі ўдзельнікі Сінода: Блізкі Усход, Украіна, Ірак, Афрыка, неабходнасць ісці шляхам міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу.
Усе малыя групы завяршылі абмеркаванне другой частцы Instrumentum Laboris і склалі справаздачы. У другой палове дня ўдзельнікі Сінода здзейсняць пілігрымку ў рымскія Катакомбы святога Себасцьяна, вядомыя тым, што ў іх захоўваліся рэліквіі святых Пятра і Паўла.
На брыфінгу прысутнічала таксама Маргарэт Карам – старшыня Руху факаляраў, палестынка, якая нарадзілася ў ізраільскім горадзе Хайфа. Раніцай яна разам з кардыналам Сако, халдэйскім Патрыярхам Багдада, прамовіла малітву за мір у Святой Зямлі.
Ранішняя малітва аб міры з удзельнікамі Сінода вельмі кранула яе, - адзначыла Карам падчас брыфінгу. "Гэта быў вельмі кранальны момант для мяне, таму што з таго часу, як пачалася вайна, маё сэрца разрывалася ад глыбокага болю. Я пытала сябе, што я раблю тут, на Сінодзе, і ці не магу я зрабіць нешта яшчэ для міру. Неабходна было далучыцца да малітвы, да якой заклікаў Францішак", - патлумачыла яна.
“Існуе шмат крокаў для дасягнення міру, але я таксама веру ў моц малітвы", - падкрэсліла Маргарэт Карам, дадаючы, што яе натхніў сённяшні евангельскі ўрывак, дзе гаворыцца: "Прасіце, і будзе дадзена вам" (Мц 7, 7).