Прэзідэнт Ірландыі з візітам у Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Францішак падарыў палітыку, між іншым, бронзавае ліццё з выявай двух счэпленых рук на фоне каланады святога Пятра, з жанчынай, дзіцем і караблём мігрантаў і надпісам: Давайце напоўнім свае рукі рукамі іншых.
Прэзідэнта, у сваю чаргу, уручыў Пантыфіку бронзавую работу ірландскага скульптара, прысвечаную мігрантам.
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Ірландыяй і Апостальскай Сталіцай, абмяркоўваліся некаторыя пытанні, якія ўяўляюць агульны інтарэс.
У працяг размовы былі закрануты некаторыя пытанні глабальнага характару, такія як харчовая бяспека ў краінах, якія развіваюцца і імкненне да выкаранення галечы, ахова навакольнага асяроддзя ў святле публікацыі апостальскай адгартацыі Laudate Deum, феномен міграцыі ў цяперашняй складанай геапалітычнай сітуацыі ў свеце, а таксама развіццё шматбаковага падыходу, які прапануе адэкватную рэакцыю на бягучую міжнародную сітуацыю.