Кардынал Шонбарн: метады Сінода – прыклад для Рады Бяспекі ААН
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У гэтым кантэксце ён прывёў сваю нядаўнюю размову пра Сінод з Джэфры Саксам. На думку амерыканскага эканаміста і палітычнага кансультанта, калі б Рада Бяспекі ААН працавала па аналогіі з Сінодам, магчыма, было б больш міру ў свеце.
78-гадовы іерарх удзельнічаў ужо ў васьмі Сінодах – упершыню ў 1985 годзе. Паводле яго, метад працы на цяперашнім – найлепшы. Ён прызнаўся, што для яго сінадальнасць – гэта шлях да жыцця ў супольнасці.
З іншага боку, недахоп сінадальнасці прыкметны, напрыклад, у выпадку супрацоўніцтва паміж каталіцкімі біскупамі на еўрапейскім узроўні. Кардынал Шонбарн раскрытыкаваў тое, што біскупскія канферэнцыі ў Еўропе яшчэ не здолелі сфармуляваць сумеснага ліста адносна драмы міграцыі. Гэта сумна, тым больш, што палітыкі таксама не могуць выказаць адзіную пазіцыю.
У размове з журналістамі арцыбіскуп Венскі адхіліў асцярогі, звязаныя з тым, што ўдзел свецкіх у галасаванні аслабіць Сінод як інстытут. Ён прызнаўся, што не бачыць праблемы, бо гэта "Сінод Біскупаў з рэальным удзелам, у тым ліку і не-біскупаў".
Адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, кардынал Шонбарн заявіў, што любыя змены ў афіцыйнай дактрыне Касцёла аб гомасексуалізме залежаць выключна ад рашэння Пантыфіка. Да цяперашняга часу гэта адбылося толькі аднойчы – Францішак у 2018 годзе ўнёс у дзеючы Катэхізіс Каталіцкага Касцёла папраўку аб поўным асуджэнні смяротнага пакарання.