Дзяржсакратар прызначыў новае кіраўніцтва фонду Bambino Gesù
Марыя Валодзіна - Pope
На пасаду старшыні дабрачыннага фонду прызначаны прафесар Тыцыяна Анэсці, які з 1 красавіка 2023 года ўзначальвае клініку.
У склад адміністрацыйнай рады ўвайшлі: Мараэла Дыяз дэла Віторыя Палавічыні, Маітэ Булгары, Бэнэдэта Гэронці, Эрнэста Фюстэнберг Фасіа, Сэрджа Марула дзі Кандаяні, Джавані Малаго. Таксама былі прызначаны члены калегіі аўдытараў: Альвізэ Даганэла і Франчэска Алаці, і іх субстытуты: Алесандра Пэроці і Андрэа Філіпі. Старшыня калегіі аўдытараў будзе прызначаны Сакратарыятам па эканамічных пытаннях.
"Я б хацеў падзякаваць Дзяржсакратару за аказаны мне давер, а новым дарадцам – за тое, што яны згадзіліся ўзяць на сябе такую вялікую адказнасць. Ад імя ўсёй бальніцы я лічу сваім абавязкам падзякаваць таксама тым дарадцам, якія сыходзяць з пасад, за каштоўную працу, праведзеную ў гэтыя гады, у прыватнасці, Марыэле Энак, чыёй шчодрасці і прафесіяналізму шпіталь Bambino Gesù абавязаны сваімі дасягненнямі”, - сказаў прафесар Анэсці.
"Нас чакаюць важныя падзеі. У наступным годзе будзе адзначацца стагоддзе ахвяравання клінікі Bambino Gesù сям'ёй Сальвіяці, якое адбылося ў 1924 годзе. Гэты падарунак Святому Айцу дазволіў шпіталю стаць тым, чым ён з'яўляецца сёння – адным з найбуйнейшых цэнтраў педыятрычнай дапамогі і даследаванняў у Еўропе. Каб працягваць гэтую місію ў духу Папы Францішка, нам патрэбна падтрымка ўсіх, шчодрасць тых, хто хоча быць часткай гэтай нястомнай працы на карысць навукі, надзеі і міласэрнасці”, - адзначыў Тыцыяна Анэсці.