ҽ

Сям'я Ульма (muzeumulmow.pl) Сям'я Ульма (muzeumulmow.pl) 

Заява Святога Пасада перад беатыфікацыяй сям’і Ульма

Дзіця, якім была цяжарная Вікторыя Ульма, нарадзілася ў момант мучаніцкай смерці маці, таму і было далучана да групы дзяцей-мучанікаў - гаворыцца ў апублікаванай 5 верасня 2023 года заяве за подпісам кардынала Марчэла Сэмерара.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“У сувязі з нядаўна распаўсюджанай у некаторых СМІ інфармацыяй аб мучаніцкай смерці сям’і Ульма, абрад беатыфікацыі якой адбудзецца 10 верасня 2023 года ў польскім Маркова, Дыкастэрыя па справах кананізацыі заяўляе, што: на момант забойства Вікторыя Ульма была цяжарная сёмым дзіцём. Яно нарадзілася ў час пакутніцкай смерці маці. Такім чынам яго дадалі да ліку дзяцей-мучанікаў. У мучаніцкай смерці бацькоў яно прыняло хрост крывёй”, - гаворыцца ў заяве Святога Пасада.

Сям'я Ульма была забітая немцамі 24 сакавіка 1944 года за хаванне яўрэяў. Спачатку забілі іх, а потым усю сям’ю: Юзафа і Вікторыю, а таксама шасцярых дзяцей – Стася, Басю, Уладзя, Франя, Антося і Марысю. Самаму старэйшаму з іх было 8 гадоў, малодшаму – 1,5 года.

У дзень злачынства Вікторыя была на позняй стадыі цяжарнасці і з прычыны стрэсу, звязанага з расстрэлам, у яе пачаліся самаадвольныя роды.

Разам з кардыналам Марчэла Сэмерара беатыфікацыйную Імшу ў Маркове будуць канцэлебраваць каля 1000 святароў і 80 кардыналаў і біскупаў з Польшчы і з-за мяжы. Аб сваім удзеле ў ёй толькі афіцыйна заявілі больш за 32 тысячы чалавек. На літургіі будзе прысутнічаць галоўны рабін Польшчы.
 

07 верасня 2023, 09:44