Сінод у Ватыкане мае намер стаць самым экалагічным
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Сінод ўсведамляе актуальнасць праблемы глабальнага пацяплення і таму прыняў рашэнне нейтралізаваць свой экалагічны баланс з пункту гледжання выкідаў парніковых газаў”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.
Гэта стане магчымым дзякуючы эканамічнай падтрымцы Фонду SOS Planet і тэхнічнаму садзейнічанню кампаніі LifeGate, якая ўжо праводзіла эксперымент з нагоды Сінадальнай Асамблеі 2019 года.
Далучэнне Сінода да праекта Zero Impact кампаніі LifeGate ўключае ў сябе цэлы працэс, першае ў якім – колькаснае вызначэнне выкідаў CO2 у атмасферу пры ажыццяўленні ўсіх відаў дзейнасці.
Скарачэнне выкідаў CO2 Сінодам будзе ажыццяўляцца дзякуючы стратэгіі аптымізацыі рэсурсаў і зніжэння спажывання і сыравіны. Гаворка тут ідзе, напрыклад, пра аптымізацыю лагістыкі, выбар энергіі з аднаўляльных крыніц, правядзенне мерапрыемства без пластыка, выключэнне нерацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выбар нізкавугляроднай дыеты для харчавання, адмову ад папяровых запрашэнняў, выбар выкарыстання толькі перапрацаванай і сертыфікаванай паперы.
Кампенсацыя рэшткавых выкідаў CO2 будзе адбывацца з дапамогай праектаў павышэння энергаэфектыўнасці. Яны дазволяць скараціць выкіды CO2 за кошт укаранення больш эфектыўных тэхналогій як з пункту гледжання спажывання, так і з пункту гледжання выкарыстання і прымянення рэсурсаў.