ҽ

Кардынал Леанарда Сандры Кардынал Леанарда Сандры 

Кардынал Сандры ў новым складзе журы Прэміі Заіда

Прэфект-эмерыт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў стаў членам новага складу журы Прэміі Заіда, якая ўручаецца з 2019 года за ўклад у спрыянне агульначалавечаму братэрству.

Аляксандр Панчанка - Pope

Прыём заяў ад кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе завяршаецца 31 кастрычніка 2023 года. Пераможца, якія будзе абвешчаны ў 2024 годзе, атрымае ўзнагароду ў памеры 1 мільёна долараў.

Акрамя кардынала Сандры ў абноўлены склад журы Прэміі Заіда ўвайшлі: Мегаваці Сукарнапутры, былы Прэзідэнт Інданезіі; Рэбэка Грынспан, Генеральны сакратар Канферэнцыі ААН па гандлі і развіціі (ЮНКТАД); рабін Абрагам Купер, старшыня Касіміі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF); Ірына Бокава, былы Генеральны дырэктар ЮНЕСКА; Мухамад Абдэль Салам, Генеральны сакратар Камітэта па ажыццяўленні Дэкларацыі аб братэрстве.

Прэмія Заіда была ўстаноўлена ў памяць аб падпісанні Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхара Ахмадам Аль-Таебам Дэкларацыі аб агульначалавечым братэрстве, якое адбылося 4 лютага 2023 года ў Абу-Дабі. Яна ўручаецца за ўклад у пабудову “больш мірнага і спагадлівага свету шляхам распаўсюджвання каштоўнасцяў чалавечага братэрства і натхняльнага прыкладу мірнага суіснавання”. Узнагарода была названая ў гонар шэйха Заіда бэн Султана аль-Нахаяна, першага кіраўніка Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, вядомага сваім гуманізмам і імкненнем дапамагаць людзям незалежна ад іх паходжання.
 

28 верасня 2023, 11:09