Прэм'ер-міністр Уганды з візітам у Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Францішак быў крануты гасціннасцю, аказанай установамі Уганды мігрантам і бежанцам не толькі з афрыканскага рэгіёна, але і з краін Цэнтральнай Азіі, - паведаміла Зала Друку Святога Пасада.
Пантыфік падарыў сваёй госці бронзавую статуэтку голуба з аліўкавай галіной у дзюбе і надпісам: Будзьце пасланнікамі міру. Ён таксама прапанаваў кнігі з сваімі дакументамі.
Набанджа сустрэлася 25 ліпеня 2023 года з кардыналам П'етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных перамоў, якія прайшлі ў Дзяржсакратарыяце, у цэнтры ўвагі былі добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Угандай і роля Каталіцкага Касцёла ў краіне. Былі абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, адбыўся абмен думкамі па сітуацыі ў рэгіёне.