ҽ

Сустрэча кардынала Дзупі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Сустрэча кардынала Дзупі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім  (ANSA)

Завяршыўся візіт кардынала Дзупі ў Кіеў

Спецыяльны пасланнік Францішка завяршыў двухдзённы візіт у Кіеў, дзе правёў серыю сустрэч, а таксама малітву за ахвяр трагедыі, якая доўжыцца ўжо больш за 15 месяцаў.

Марыя Валодзіна - Pope

"Вынікі такіх перамоваў, як перамовы з рэлігійнымі прадстаўнікамі, і непасрэдны досвед жудасных пакут украінскага народа з-за працяглай вайны будуць даведзеныя да ведама Святога Айца і, несумненна, будуць карысныя для ацэнкі крокаў, якія неабходна здзейсніць як на гуманітарным узроўні, так і для пошуку шляхоў да справядлівага і трывалага міру", - паведаміла Зала друку Святога Пасада.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, кардынал Матэа Дзупі, правёў 5-6 чэрвеня 2023 года ў сталіцы Украіны шэраг сустрэч з прадстаўнікамі грамадзянскіх і рэлігійных уладаў, у тым ліку і з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Мэтай місіі быў пошук магчымых шляхоў дасягнення справядлівага міру і падтрымка жэстаў чалавечнасці, якія маглі б паспрыяць паслабленню напружанасці.

Асабліва кранальным момантам місіі стала малітва ў Бучы, дзе вясной 2022 года адбыліся масавыя злачынствы супраць мірных жыхароў. У першы дзень візіту адбылася таксама размова кардынала Дзупі з Упаўнаважаным па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцам. У прыватнасці была разгледжана праблема ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый у Расію, а таксама становішча палонных, асабліва, грамадзянскіх. Яшчэ адной важнай сустрэчай стала сустрэча з Усеўкраінскай радай цэркваў і рэлігійных арганізацый.

Другі дзень візіту пачаўся малітвай у саборы святой Сафіі. Акрамя таго, праграма ўключала размову з прэзідэнтам Зяленскім, пасля якой кардынал Дзупі правёў яшчэ шэраг сустрэч, перад тым як завяршыць місію.

У распаўсюджаным увечары 6 чэрвеня 2023 года паведамленні Святога Пасада гаворыцца, што напрыканцы "кароткага, але інтэнсіўнага візіту ў Кіеў" кардынал Дзупі "сардэчна дзякуе грамадзянскім уладам за праведзеныя сустрэчы, асабліва за сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім".

07 чэрвеня 2023, 06:10