Ватыкан: саміт па дзелавой этыцы
9 чэрвеня 2023 года Папская акадэмія навук арганізавала сустрэчу, прысвечаную дзелавой этыцы з удзелам экспертаў-практыкаў з розных сфер эканомікі.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Удзельнікі Business Ethics Summit засяродзіліся на тым, як этыка, якая разумеецца як добрыя паводзіны ў самым шырокім сэнсе, можа фарміраваць кампаніі, дзейнасць якіх аказвае ўплыў на навакольнае асяроддзе, новыя тэхналогіі і актуальныя сацыяльныя праблемы. Дыскусіі вяліся вакол чатырох галоўных асноў эканомікі: людзі, тэхналогіі, клімат і ўздзеянне.
У прыватнасці, падчас сустрэчы абмяркоўваліся тэорыі філосафаў Джона Сцюарта Міля, Імануіла Канта, Арыстоцеля і Канфуцыя. Людзі бізнесу задаваліся пытаннем: як іх этычныя ідэі можна прымяніць да сучаснага дзелавога свету.
15 чэрвеня 2023, 12:45